Жанр:

«Сьцяна (на белорусском языке)»

4331

Описание



1 страница из 143
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Сакрат Яновiч

Сьцяна

Раман

У нашым калодзежы, у Каралёўшчыне, калiсьцi

злавiлi дзiўнага шчупака - амаль бяз тулава ды

зь вялiзнай галавою. Ён, вiдаць, рос у голадзе...

(З успамiнаў Мацi)

1

Сьцяпан Сумленевiч глядзеў у вакно.

Выпаў першы сьнег, i было сьветла, добра. Невысока кружылася птушка, голуб. Беляхцелi пярэстыя дахi складаў, пабудаваных на пустэчы, на якой, як казалi старыя людзi, знаходзiлiся могiлкi. На панадворку блiзкага будынку зграя дзяцей бiлася сьнежкамi й адтуль, час ад часу, даляталi вывiскi радасьцi.

Сумленевiч, заклаўшы рукi за сьпiну, прайшоўся па пакоi, абмiнаючы вялiзны пiсьмовы стол, крэслы. Гэты сьнег доўга не паляжыць, мiжвольна думаў ён. Яшчэ - зарана. Будзе тапелiца, балота на тратуары. Стане iмгла, ад якой сонна й невыносна абыякава...

Ён адчуваў сябе неспакойна. Першы раз ахапiла яго так моцнае пачуцьцё неспакою, якое - баяўся таго - было блiзкае страху. Не знаходзiў ён выразных прычынаў, якiя тлумачылi-б гэткi стан духу. Вышукоўваў адну прычыну, галоўную.

Кiра, вядома, мела рацыю, калi ўчора наракала, што Сьцяпан рэдка бывае дома. Ён i сам зьдзiўлены тым, што яно, сапраўды, так ёсць. Прадумаўшы, дзень за днём, цэлы тыдзень, ён усьвядомiў сабе, што яго чамусьцi не прыхiляе да жонкi. Бачыў у ёй усяго нейкую цiхую прыстань пасьля турботнага дня, ня болей. Да ягонай сьвядомасьцi даходзiла гэта цяжка, як бы з натугай. Зь вялiкай неахвотай.

Лагодныя вочы Кiры засмучона глядзелi на Сьцяпана. У iх было, можа, больш заклапочанасьцi... Гаварыла яна пра яго здароўе, пра тое, што ён крычыць праз сон, беспрытомна кiдаецца ў пасьцелi, пацее да ўмакрэласьцi. Прасiла, каб схадзiў да лекара. Яе жаночая мудрасьць у штодзённых справах нават прыгнявiла Сьцяпана, але ён прыкiнуўся дабрадушна-паслухмяным, паабяцаў ёй. Да лекара, фактычна, трэба яму пайсьцi: мо ў аўторак? Не, у сераду.

Яна ня ведала пра забойства сакратаркi.

Комментарии к книге «Сьцяна (на белорусском языке)», Сократ Янович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства