«Чорная панна Нясвіжа»

10402

Описание

Вось ужо чатыры стагоддзі ў замку старажытнага Нясвіжа з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Згодна легенды — гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай Барбары Радзівіл. Драматычная паэма Аляксея Дударава напісаная на аснове аднаго з самых рамантычных паданняў пра трагічнае каханне беларускай магнаткі Барбары Радзівіл і польскага караля Жыгімонта.



4 страница из 23
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Магутны Бог! Вось два твае стварэнніЦудоўныя… Адно напоўніў тыВысакародствам, розумам, пяшчотай,Ў другім — прытулак бруду і граху.

Мнішак.

На свеце трэба ўсё… ураўнаважыць.Ні святасць грэх, ні грэх не спляжыць святасць.Ты, Бжэнка, лепей князю заспявай.

Бжэнка (спявае).

На моры вутачка купалася,Пакупалася, у бор паляцела,У барочку шчыранька грагаць стала: —Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся?Ад майго гняздзечка адчураліся.Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся?Ад майго гняздзечка адчураліся.

З’яўляецца Жыгімонт.

Жыгімонт (крычыць нема).

Барбара! Любая Барбара!Каханая! Хадзі! Хадзі сюды!Я ведаў, што ты вернешся ў Нясвіж…Я абдыму цябе… Я ў гэта верыў…

Абдымае Бжэнку. Навальнічная бліскавіца. Жыгімонт падае.

Мнішак.

О літасцівы Божа, ён памёр!

Бжэнка.

Ну вось ізноў. Ізноў я вінавата…

Радзівіл Руды (схіляецца).

Цішэй… Заснуў… Заснуў нарэшце ён.

Радзівіл Чорны.

І дзякуй Богу… Доўгім будзе сон…

Выносяць караля.

Мнішак (Бжэнцы).

А ты ідзі цяпер гуляць па парку.Ды блізка да людзей не падыходзь,Спявай ціхутка… Можаш і паплакаць,I застагні, усхліпні мімаходзь.Хай думаюць, Барбара зноў прыйшлаI ў замку тут прытулак свой звайшла.

Выходзяць.

Частка другаяКаханне

Вільня, 1543 год. Сад перад палацам Барбары Радзівіл. Ноч.

Уваходзіць Барбара.

Барбара.

Баль адшумеў, і ціша навакол.У чорным небе дрэмле ясны месяц,Абліты цьмяным срэбрам лес і дол,I болей не чутно птушыных песень.Усімі зоркамі мяне цалуе ноч,Ласкавы ветрык лашчыць, лашчыць грудзі,I гладзіць цемра мне павейкі воч…Я зведаю… чаго не зведаць людзям…

З’яўляецца каралевіч Жыгімонт.

Жыгімонт.

А я ўжо зведаў…

Барбара.

Божа!

Жыгімонт.

Я пабачыў…Што ўбачыць хіба можа толькі Бог.

Барбара.

Як вы пасмелі?!

Жыгімонт.

Гэта абурэнне…Прымусіла прыстойнасць растаптаць.Зірнуць на тое, ад чаго аслепнуцьНавекі можна…

Барбара.

Значыць, вы сляпы…Цяпер кажыце ваша абурэнне,А потым абурацца буду я…

Жыгімонт.

Як дазваляць, каб цемра цалавалаТакія вусны… Каб вятрыска могБрыльянты найкаштоўнейшыя лашчыць?Ці ноччу вас кахае толькі ноч?Куды ж глядзяць прыгожыя ліцвіны?

Барбара.

Усё! Даволі! Прэч! Сыдзіце з воч!А то я закрычаць павінна буду.

Жыгімонт.

Ды вам нашто крычаць? Я закрычу:Літва! Твая багіня сёння ноччуКахала месяц, той кахаў яе.Я ўбачыў нерэальнае каханнеI з зайздрасці свяціла захінуўСвінцона-чорнай хмарай.

Барбара.

Ён заходзіць…

Жыгімонт.

Я перамог…

Барбара.

Ну, а цяпер пайшоў…

Комментарии к книге «Чорная панна Нясвіжа», Алексей Ануфриевич Дударев

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства