«Пастка для пярэваратня»

8362

Описание

У аповесці, якая дала назву кнізе, аўтар уваскрашае падзеі сярэдзіны XIV стагоддзя на Панямонні. У аснове апавядання — напад атрада крыжакоў на вёску Парэчча, пасля чаго ў ваколіцах паселішча з'яўляецца таямнічая жанчына… з барадой. Не менш драматычная сітуацыя складваецца і для герояў аповесці-казкі «Гуслі на дзікай грушы». Змест: Пастка для пярэваратня. Прыгодніцка-гістарычная аповесць Гуслі на дзікай грушы. Аповесць-казка Мастак: В. В. Дударанка



1 страница из 208
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Аляксей Якімовіч Пастка для пярэваратня Пастка для пярэваратня Сустрэча з крыжакамі

Човен, прарэзаўшы асаку, уткнуўся ў бераг, зарослы лазняком.

Саскочыўшы з чоўна, Янка азірнуўся. На сярэдзіне ракі зносіла ўніз човен, у якім плылі Мацей і Алеся.

— Супроць вады бярыся! — крыкнуў Янка, падказваючы Мацею.

Мацей часта-часта заграбаў вяслом, а Алеся, перагнуўшыся цераз борт, чэрпала далонямі ваду і пырскала ўгору. Пырскі рассыпаліся вясёлкамі на сонцы, падалі на рачную быстрыню, зліваючыся з ёю, нібы праменьчыкі.

«Дурніца! Пахіліцца човен — за борт паляціць», — падумаў Янка.

Ён зноў крыкнуў:

— Алеся, боўтнешся. Алеся-я-а… «А-а-а…» — панеслася рэха. Аж да самага лесу. Лес, ходжаны і няходжаны, без канца і краю, вакол, куды ні глянь. Ахоўвае Янкаву вёсачку Парэчча, якая размясцілася на беразе Шчары.

Аціхла, згінула рэха. А Мацея зносіць усё далей, за паваротку. Вось-вось ён схаваецца. Алеся ж (дурніца, сапраўдная дурніца!) пырскае, смяецца. Вясёлкамі мігцяць, пераліваюцца кроплі, мядзяным званочкам гучыць Алесін смех.

— Супроць вады бярыся! — зноў гукнуў Янка. Мацей выпрастаўся. Трымае вясло, што рыдлёўку.

— Яначка, не магу-у-у… Рака мацнейша-я-а…

— Мацейка, вясло ў цябе, не лыжка!..

Човен, паддаўшыся імкліваму цячэнню, хаваецца за павароткай, за лазняком. Мацей стаіць, бездапаможна расставіўшы рукі.

«Няўмека. Чаго чухаешся?» — карціць крыкнуць Янку, ды ён стрымліваецца. Няхай зносіць, няхай. Навучыцца, калі намучыцца. Ён, Янка, навучыўся, ніводзін вір яго не адолее. Што ж, дванаццатае лета мінула, як басанож па гэтай зямлі бегае. А Мацею, браціку, усяго дзевятае пайшло, як і Алесі. Непадалёку ад іхняй Алесіна хата. Увішнае, няўрымслівае дзяўчо Алеся. Сёння яны, Янка і Мацей, за Шчару па шчаўе сабраліся. Многа яго расце на грудках, сярод лазнякоў. І яна стала прасіцца: «Вазьміце. Вазьміце». Мусілі ўзяць, бо такая, што не адчэпіцца.

«Вух!» — гучна вухнула каля берага, у асацэ. «Шчупак, — скумекаў Янка. — Вось каб падчапіць на кручок». Толькі падумаў так — у вадзе кінуліся ў бакі, ратуючыся, плоткі. Выгнуўшыся, узляцеў угору шчупак: «Вух». І зноў цішыня.

Комментарии к книге «Пастка для пярэваратня», Аляксей Якімовіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства