«Забаставаў»

1243

Описание

отсутствует



5 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Яго брат Уіль, якому нядаўна мінула дзесяць год, быў павадыром гэтай шумлівай грамады. Спачатку Джоні кляў іх, а потым парашыў, што ня варта аддаваць гэтаму ўвагі і супакоіўся. Джоні было крыўдна, што Уіль, заместа пашаны да яго, як да старэншага, адважваўся жартаваць з яго. У тыя гады, калі Джоні цікавілі яшчэ цацкі і забавы, большую частку вольнага часу ён мусіў траціць на догляд за маленькім Уілем. Іх маці, як і цяпер, працавала на фабрыцы і ня бывала дома цэлы дзень, і Джоні прыходзілася замяняць яму і матку і бацьку. Клопаты Джоні, як відаць, пашлі на карысьць брату. Уіль быў дужы, такога-ж росту, як яго старэйшы брат, і нават таўсьцейшы за яго. Такія-ж розьніца была ў іх і па натурах. Джоні выглядаў прыніжаным, заняволеным, а ў яго меншага брата так і рваліся з нутра сьвежыя маладыя сілы.

Хлапчукі ўсё не пакідалі дражніцца. Уіль, скачучы, прысядаў і высоўваў язык,

Нарэшце, Джоні ня вытрымаў, ён моцна штурхануў Уіля, зьбіў яго з ног, а потым схапіў і штурхнуў тварам у гразь.

Усе дзеці перапалохаліся і закрычалі.

На крык выбегла маці.

— Чаго ён чэпіцца да мяне, — адказаў на яе папрокі Джоні.—Хіба ён ня бачыць, што я змарыўся.

— Я такі-ж вялікі, як і ты, — злосна сказаў Уіль, заплаканы твар якога быў запэцканы гразёю і крывёю. — Я цяпер такі-ж як і ты, а вырасту яшчэ большым, пакажу табе… вось убачыш, што я жыў ня буду, калі не адплачу табе…

— Ты павінен хадзіць на работу, калі ты такі вялікі,—прамармытаў Джоні.—Гэта будзе справядліва. Ты павінен працаваць.

— Але-ж ён яшчэ вельмі малады, — адказала маці.—Ён яшчэ зусім маленькі хлопчык.

— Я быў меншым і маладзеншым за яго, калі пачаў хадзіць на работу…

Джоні хацеў быў сказаць яшчэ некалькі слоў пра несправядлівасьць да яго, але перадумаў і, адвярнуўшыся са злосьцю, пашоў дахаты. Дзьверы яго пакою засталіся адчыненымі для таго, каб праз іх праходзіла цяпло з кухні. Калі ён разьдзяваўся папацёмку, дык чуў, як маці гаварыла з суседкаю, што прышла да яе.

— Ня ведаю, што сталася з Джоні,—пачуў ён голас з кухні.—Ён раней ніколі ня быў такім. Ён быў надзіва цярплівы… Але ўсё-ж ён добры хлопчык, — сьпяшалася нібы апраўдаць сябе матка. — Ён працуе шчыра і потым ён вельмі зарана пачаў працаваць. Але я ў гэтым не вінавата. Я раблю ўсё, што магу.

Комментарии к книге «Забаставаў», Джек Лондон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства