«Мечаны»

1205

Описание

отсутствует



5 страница из 12
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Як бы там ні было, але Мечаны ні за што не хацеў працаваць. Мы наскрэблі сто дзесяць даляраў, каб купіць яго, а ён адмаўляўся працаваць. Ён нават не хацеў нацягваць пастронкаў. Спачатку, калі Мечанага першы раз запрэглі, Стыў угаворваў яго, а сабака толькі крыху сцепануўся. Але пастронкаў так і не нацягнуў. Сабака спакойна стаяў, пахістваючыся з боку ў бок. Тады Стыў сцебануў яго пугай, і сабака завыў — працяжна, па-воўчы. Гэта вывела Стыва з сябе, і ён сцебануў Мечанага некалькі разоў запар. Я не вытрываў, выбег з палаткі і кінуўся да іх. Я сказаў Стыву, што ён быў вельмі жорсткі з Мечаным. Тут мы са Стывам крыху паспрачаліся, упершыню за ўвесь час нашага падарожжа. Ён кінуў пугу на снег і адышоўся раззлаваны. Я падняў пугу і падышоў да санак. Не паспеў я махнуць пугаю, як Мечаны задрыжаў, захістаўся і сціснуўся ад страху, а пасля першага ўдару ён завыў, нібы той грэшнік у пекле. Потым ён паваліўся на снег. Я пагнаў астатніх сабак, і яны пацягнулі яго за сабою. Я сцябаў яго пугаю. Мечаны перавярнуўся на спіну і шаргацеў па снезе, матляючы ў паветры ўсімі лапамі і скавычучы, нібы яго прапускалі праз мясарубку. Вярнуўся Стыў, пасмяяўся з мяне. Мне нічога не заставалася, як папрасіць прабачэння за свае словы.

Прымусіць Мечанага працаваць было немагчыма. Але ён быў самы вялікі абжора, якога я калі-небудзь бачыў сярод сабак. Дый ён быў спрытны злодзей. Нам ніколі не ўдавалася перахітрыць яго. Не раз мы снедалі без бекону, бо Мечаны ўмудраўся паснедаць раней за нас. Менавіта з-за яго мы ледзь не памерлі з голаду ў вярхоўі Сцюарта. Ён заўсёды знаходзіў спосаб прабрацца да нашых мясных запасаў, і чаго не мог з’есці ён, даядала гуртам уся запрэжка. Мечаны краў усюды. Ён быў нястомны сабака, заўсёды дзелавіта соваў свой нос ва ўсе справы ці спяшаўся куды-небудзь з дзелавым выглядам. Не было вакол ніводнага лагера ў радыусе пяці міль, на які Мечаны не ўчыніў бы набегу. Але горай за ўсё было тое, што людзі, у якіх краў Мечаны, знаходзілі нас і патрабавалі заплаціць за яго «сталаванне», і гэта было справядліва: такі закон у гэтых мясцінах. Нам было вельмі цяжка, асабліва ў першую нашу зіму на Чылкуцкім перавале, калі мы зусім збяднелі, выплачваючы за бекон і шынкі, якіх самі ніколі не елі.

Комментарии к книге «Мечаны», Джек Лондон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства