«Кулі»

1396

Описание

отсутствует



5 страница из 13
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

А-Чо непакоіўся, чаму марудзяць судзьдзі? Ніхто з арыштаваных кітайцаў нават не крануў Чанг-Га… А-Сан адзін забіў яго. Ён схапіў Чан-Га за касу, адвярнуў яго галаву назад і два разы ўсадзіў яму ў цела нож. Тут, у залі суда, А-Чо заплюшчыў вочы і зноў убачыў гатую бойку і забойства: лаянка самымі брыдкімі словамі, абраза шаноўных продкаў, праклінаньні патомкаў, урэшце, напад А-Сана… Вось схапіў ён Чанг-Га за касу, нож два разы апусьціўся над целам; з грукам адчыніліся дзьверы, і ўскочыў Шэмер; усе кінуліся да дзьвярэй; А-Сан уцёк, засьвістаў бізун Шэмера; хто не пасьпеў уцячы, загнаны ў кут, і грукнуў рэвольвэрны стрэл: Шэмер выклікаў дапамогу. А-Чо дрыжэў, перажываючы ўсё гэта. Як на ліха, удар бізуна параніў яму шчаку, садраў скуру. Па гэтай ране Шэмер і пазнаў А-Чо, як удзельніка забойства. Толькі цяпер рубец пачаў гаіцца. А які гэта ўдар? На адзін сантымэтр бліжэй—і ня было-б вока. Але тут А-Чо забыўся на ўсё гэта: перад ім выплылі здані—сад развагі і супакою; там ён будзе, калі вернецца на бацькаўшчыну.

Ён сядзеў спакойна, пакуль суд чытау сваю пастанову. Гэткімі-ж спакойнымі былі і яго таварышы. Спакойнымі яны засталіся і тады, калі перакладчык растлумачыў, што ўсе пяцёра прызнаны вінаватымі ў забойстве Чанг-Га і што А-Чоў адсякуць галаву, А-Чо адсядзіць дваццаць год у турме ў Новай Каледоніі, Чанг-Лі — дванаццаць і А-Танг — дзесяць. Спрачацца супроць такога прысуду было бескарысна. Нават А-Чоў усё так-жа сядзеў, як мумія, ціхі і спакойны.

Судзьдзя дадаў яшчэ некалькі слоў, і перакладчык растлумачыў, што самыя цяжкія раны ад удараў Шэмера былі на твары А-Чоў, значыцца, выходзіць, ён больш вінаваты, а з тае прычыны, што аднаму з кітайцаў трэба адцяць галаву, дык пакараюпь А-Чоў.

На твары А-Чо таксама была сур’ёзная рана: пэўны доказ, што ён знаходзіўся пры забойстве і дапамагаў у гэтан справе, а таму А-Чо заслужыў дваццаць гадоў суровага пакараньня. І кожны прысуд быў гэтак-жа дасканала растлумачаны справядлівым судзьдзёю. «Няхай кітайцы цьвёрда запомняць гэтую перасьцярогу, — сказаў у апошнім слове судзьдзя. — Яны павічны запомніць цьвёрда і назаўсёды, што закон на Таіці будзе выкананы, хоць-бы няхай правалілася зямля».

Комментарии к книге «Кулі», Джек Лондон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства