«Кулі»

1350

Описание

отсутствует



3 страница из 13
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

А-Чо было дваццаць два гады. Ён быў вясёлым, добрымі спакойным кітайцам, часта ахвотна ўсьміхаўся. Цела ў яго было тонкае і гібкае, як наогул у жыхароў Азіі, а твар поўны і круглы, як месяц, і сьвяціўся пакорлівасьцю і ласкавай прыветнасьцю, што ня лёгка сустрэць сярод яго таварышоў. Такім-жа добрым быў А-Чо і па натуры. Ён нікога не чапаў, ні з кім не сварыўся. Гульнямі ня цікавіўся. Таму па натуры ён быў спакойным і далікатным. Ён весяліўся ад простай радасьці. Цішыня і спакой сьвежага, вільготнага вечара пасьля гарачага працоўнага дня прыносілі яму бязьмежную радасьць. Ён гэтым быў задаволены. Ён цэлымі гадзінамі глядзеў на якую-небудзь краску і марыў пра таемнасьць і загадкі жыцьця. Белая чапля на пясчаным беразе, плёскат рыбы, ружовы вячэрні захад, — усё гэта захапляла яго; ён зусім забываўся ў такія часы пра цяжкі мінулы дзень і балючы бізун Шэмера.

Шэмер, Карла Шэмер, быў зьвер, люты зьвер. Але ён зарабляў свае грошы. Ён да апошняй каплі высмоктваў сілу з пяцісот нявольнікаў, бо яны сапраўда былі нявольнікамі на ўвесь час контракту. Шэмер стараўся як мага, каб поўнасьцю выцягнуць рабочую сілу з гэтых пяцісот спацелых людзей і ператварыць яе ў пакункі пушністай бавоўны, зусім гатовай для вывазу. Яго першабытная, дзікая лютасьць дапамагала яму з посьпехам дабівацца гэтага ператварэньня. Для гэтай мэты ён меў тоўстую шырокую папружку. Ён езьдзіў конна сярод рабочых, і лупцаваў папругай па згорбленых голых сьпінах кулі. То тут, то там ляскала папруга, нібы пісталетныя стрэлы, калі Шэмер праяжджаў полем.

Комментарии к книге «Кулі», Джек Лондон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства