«Эскімосік Кіш»

877

Описание

отсутствует



2 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

— У цябе ёсьць жонка, Углук, — сказаў ен, — і ты гаворыш за яе. А ў цябе, Масук, ёсьць жонка і маці, і ты гаворыш за іх. У маёй маткі нікога няма апроч мяне, вось чаму гавару я. I вось, што я скажу вам: бацька мой, Бок, памёр таму, што быў вельмі ўжо гарачым чалавекам на паляваньні, і, на справядлівы лад, я, сын яго, і Айкіга, жонка яго і мая маці, павінны мець досыць яды, пакуль у вёсцы ёсьць мяса. Я, Кіш, сын Бока, сказаў гэта.

Ён сеў і ўважна прыслухоўваўся да таго, як на яго ўсе абураліся за такія словы.

— Каб такі хлапчук адважыўся гаварыць на сходзе! — мармытаў стары Углук.

— Няўжо такія дзеці будуць вучыць нас, мужчын? — грубым голасам пытаўся Масук.

Гнеў мужчын быў вельмі вялікі. Яны загадалі яму ісьці спаць, сказалі, што ён зусім не атрымае мяса, і прагражалі нават набіць яго за такую сьмеласьць.

Вочы Кіша заблішчалі, кроў загарэлася, і ён зноў ускочыў на ногі, абсыпаны гнеўнай лаянкай.

— Выслухайце мяне, усе вы! — крыкнуў ён. — Я ніколі больш ня буду гаварыць на сходзе датуль, пакуль людзі ня прыдуць да мяне і ня скажуць: «Добра будзе, Кіш, калі ты скажаш слова. Гавары, бо мы гэта хочам». Выслухайце-ж цяпер маё апошняе слова. Бок, бацька мой, быў вялікім паляўнічым. Я, сын яго, таксама пайду на паляваньне, каб здабываць сабе мяса. I ведайце ўсе вы, што здабыча мая будзе падзелена справядліва. І ніводнай удаве, ніводнаму слабаму ці хвораму ня прыдзецца паміраць ад голаду ў той час, як дужыя мужчыны будуць стагнаць ад болю ў жываце, таму што аб’еліся мясам… Прыдуць дні, калі сорамна будзе тым дужым, хто есьць вельмі многа. Я, Кіш, сказаў гэта.

Калі ён вышаў з хаты, услед за ім пасыпаліся пагардныя, насьмешлівыя крыкі, але ён моцна сьціснуў зубы і пашоў сваёй дарогай, не азіраючыся ні направа, ні налева.

На другі дзень ён пашоў уздоўж берагу, — туды, дзе зыходзіцца лёд з зямлёю. Тыя, хто бачыў яго, заўважылі, што ён нёс свой лук з вялікім запасам стрэл і што за плячыма ў яго была вялікая бацькаўская піга.

Гэта сталася прычынай сьмеху ў людзей і гаворкі, бо ніколі нічога падобнага не здаралася. Ніколі яшчэ хлапчук у такія гады не хадзіў на паляваньне, ды яшчэ адзін. Эскімосы маталі галовамі, робячы розныя здагадкі; кабеты з жалем пазіралі на матку Кіша, Айкігу, твар якой быў сур’ёзны і сумны.

— Ён скора вернецца, — казалі яны, каб супакоіць яе.

Комментарии к книге «Эскімосік Кіш», Джек Лондон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства