«Эскімосік Кіш»

856

Описание

отсутствует



1 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Джэк ЛонданЭскімосік Кіш Гнеў Кіша

Маленькі эскімосік Кіш быў вельмі растаропным хлопчыкам, дужым і здаровым. Ён бачыў сонца трынаццаць разоў, бо ў тэй краіне сонца штогод зьнікае, і ўсё хаваецца ў цемру, а на другі год зноў прыходзіць сонца, каб людзі зноў маглі сагрэцца.

Бок, бацька Кіша, быў вельмі сьмелым чалавекам, але загінуў у час голаду, калі пашоў на паляваньне на белага мядзьзедзя; ён сваім жыцьцём выратаваў ад галоднай сьмерці ўсю сваю вёску. З гарачкі ў час змаганьня ён блізка падскочыў да мядзьведзя, схапіўся з ім і быў задушаны на-сьмерць; але і мядзьведзь усё-ж такі быў забіты. А з тае прычыны, што на мядзьведзі было шмат мяса, вяскоўцы выратаваліся ад галоднай сьмерці.

Кіш быў адзін сын у Бока і пасьля бацькавай сьмерці застаўся жыць з маткаю.

Людзі звычайна забываюцца аб усім, што здараецца з імі, і эскімосы скора забыліся аб сьмерці і адважным учынкі бапькі Кіша; а з тае прычыны, што Кіш быў яшчэ зусім малым, а матка яго — слабая жанчына, дык пра іх таксама забыліся, і ім прышлося пасяліцца ў самай беднай і лядаштай інгу[Хата, якая зроблена з сьнегу і лёў.].

Аднаго разу ўночы эскімосы сабраліся на сход у вялікай хаце Клош-Квана, правадыра племені, і тады Кіш даказаў ім усім, што ў жылах яго цячэ сьмелая кроў і што ён ужо больш не маленькі хлапчук. Ён, як сталы мужчына, устаў і пачаў спакойна чакаць, пакуль у хаце ня сьціхнуць.

— Праўда, што мне і маёй матцы даюць мяса, — сказаў ён, — але гэта мяса часта старое і, апроч таго, у ім вельмі шмат касьцей.

Усе паляўнічыя, як старыя і сівыя, так і маладыя і дужыя, былі зьдзіўлены. Яны ніколі яшчэ ня чулі, каб хлопчык разважаў як мужчына і гаварыў ім проста ў вочы такія крыўдныя словы.

Спакойна і сур’ёзна Кіш гаварыў далей.

— Я кажу гэта, бо ведаю, што бацька мой, Бок, быў вялікім паляўнічым. Кажуць, што ён адзін здабываў больш мяса, чым два другія паляўнічыя: што ён сам дзяліў гэта мяса, і што ён сам сачыў за тым, каб самая лядаштая бабулька і самы стары дзядуля атрымалі сваю долю.

— На-нан-на! — закрычалі мужчыны. — Праганеце гэтага хлапчука. Палажэце яго спаць. Ці-ж ён мужчына, што так гаворыць з пажылымі і старымі людзьмі?!

Але Кіш спакойна чакаў, пакуль заціхне шум.

Комментарии к книге «Эскімосік Кіш», Джек Лондон

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства