«Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

8273

Описание

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.



4 страница из 171
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Функцыя пісьменніка заключаецца ў тым, каб у выніку яго дзеяння ніхто не змог спаслацца на няведанне свету, апраўдацца асабістай невінаватасцю перад ім.

Ж. П. Сартр

Французскі пісьменнік А. Камю параўнаў працу пісьменніка з подзвігам Сізіфа і сцвердзіў гэтым параўнаннем перш за ўсё стаіцызм, годнасць свайго героя-вязня, які духоўна ўзвысіўся над катамі. Зноў і зноў паднімаючы цяжкі камень на вяршыню гары, Творца-Мастак здзяйсняе спробу за спробай асвятліць агульным сэнсам уласнае існаванне. Толькі ўласнае існаванне, бо ні свет, ні асобнага чалавека перайначыць, перарабіць немагчыма. I ўсё ж наперакор усяму і нават уласнаму ўсведамленню марнасці высілкаў трэба, як гаварыў адзін з герояў камюсаўскага рамана «Чума», «добра рабіць сваю справу. Рабіць так, „як калі б…“». Гэтае «як калі б» азначае: як калі б быў упэўнены ў выніковасці сваёй справы.

Усе высілкі беларускіх творцаў адносна таго, каб пераканаць свой народ, што мова — гэта святыня і сцяг яго, — марныя. Гэтыя высілкі — разнавіднасць «сізіфавай працы» і адначасова сведчанне стаіцызму беларускіх Сізіфаў і вялікага сэнсу іх безвыніковых намаганняў.

Бадай, ні ў чым яшчэ беларускія песняры-прарокі не былі такімі аднадушнымі, салідарнымі і настойлівымі, як у сцвярджэнні вечнай і такой простай, зразумелай усяму свету ісціны, што «пакуль жыве мова — жыве народ». Падобна, што і беларускія прарокі бачаць сваю ролю ў тым, каб папярэдзіць свой народ, каб пасля сумленна, добра зробленай імі справы ніхто не змог апраўдацца сваім няведаннем ці неразуменнем такой лёсавызначальнай для ўсёй нацыі праблемы.

Усведамленне таго, што любоў да роднай мовы ёсць адно з праяўленняў любові да Радзімы, вызначыла ўсю патрыятычную дзейнасць Васіля Цяпінскага. «…Зь зычливости ку моей отчизне» — так вызначыў ён сам матыў, які натхніў яго на цяжкую, але высакародную працу выдаўца і перакладчыка Евангелля на беларускую мову. Да ўсяго гэтая справа запатрабавала вялікіх матэрыяльных сродкаў, якіх Цяпінскі не меў. Паводле яго сведчання, ён не мог давесці справу да канца, а пераклаў і надрукаваў поўнасцю ў сваёй «убогой друкарня» толькі Евангелле ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі.

Комментарии к книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», Вольга Верціхоўская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства