«Пан міністар»

2584

Описание

Сатырычная камедыя «Пан міністар» — бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, — вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў грамадстве, спрабуе выкарыстаць палітычную кан’юнктуру.



6 страница из 25
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Пупкін. Ах, сьмешны ты чалавек! Пайду, пагляджу, няўжо-ж я абмыліўся? (Ідзе да шафы). А! далібог! ёсьць! А я думаў, што воцат. Ну, тваё шчасьце. (Нясе бутэльку на стол). Толькі асьцярожна, каток, каб не пашкодзіла.

Кукіш. Гарэлка сэрца весяліць.

Пупкін. Весяліць, кажаш? Ну, дык і я папрабую. (Налівае чарку, выпівае, пасьля адрэзвае вялізны кусок кілбасы і закусвае). Ну, дык вось я табе дам гэты рукапіс, ты, калі што ня так, паравіш, пераложыш на беларускую мову і дасі ў газэту. Я табе скажу: гэта надта важна, гэта будзе мець вялізнае значэньне ў маёй палітычнай кар'еры. Трэба каб усе ведалі, ўсе чыталі…

Кукіш (праз гэты час наліў сабе цэлую шклянку гарэлкі, выпіў і закусіў, не шкадуючы кілбасы). Рукапіс я паправіць не магу, але прышлю табе знаёмага рэпортэра, Скакуна, ён табе ўсё наладзіць, а цяпер я піва хачу.

Пупкін. Піва? Скуль піва? У мяне няма.

Кукіш. Пазыч грошы, дык я пайду ў шынок.

Пупкін. Арцімоначка! Дык-жа я ня маю…

Кукіш (паглядзеўшы, што бутэлька ўжо пустая, пакідае яе на стале, забірае толькі ў кішэнь астаткі кілбасы). Ну, дык бывай здароў! (падаў Пупкіну руку й пайшоў).

Зьява 7

Пупкін (адзін).

Пупкін (доўга бяз слоў глядзіць яму ўсьлед, пасьля гавора). У? Напіўся мае крыві, крывапійца!.. Але нічога не парадзіш. Без пратэкцыі і без хабару навет міністрам ня зробішся.

(Пяе):

Міністрам ўжо хутка буду я —Тру-ля-ля, тру-ля-ля, тру-ля-ля!       Міністрам фінансаў хачу быць,       Бо грошы умею палічыць.Шмат грошай ўжо маю я сваіх,І Бог дасьць мець буду болей іх.       А, маючы грошы, спэкульну,       Тысячку не адну зараблю.Есьць смачна і смачна буду піць,З портфэлем пад пахай ўсьцяж хадзіць,       Шапачку нізеньк зьніме ўсяк       З пашанай, вось гэтак, вось так, так!                                              (жэст).А Любачка скажа: мілы ёнМой дзядзя міністар, Філімон.       А Марту вон з хаты праганю,       Хай гвалтам ня лезе у радню.І буду я «тоже» беларус,Бо маю на гэта шмат пакус.       Міністрам фінансаў буду я,       Тру-ля-ля, тру-ля-ля, тру-ля-ля!

(Гавора): Ну, а цяпер пагляджу, што робіць Любачка. (Глядзіць праз дзірачку ў дзьвярох). Распранаецца… Зьняла блюзачку! (Пауза). А вось зьнімае і… О, міленькая, бедненькая сіротанька!.. А вось і яшчэ…

Зьява 8

Пупкін і Марта.

Марта (ўваходзіць з кухні). Стары бясстыднік!

Комментарии к книге «Пан міністар», Франтишек Олехнович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!