«Пан міністар»

2540

Описание

Сатырычная камедыя «Пан міністар» — бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, — вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў грамадстве, спрабуе выкарыстаць палітычную кан’юнктуру.



5 страница из 25
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Пупкін. А ты ўсё загранічныя словы, сьмешны ты чалавек! Ну, што-ж зрабіць! нічога не парадзіш, для гэтакага друга нічога не пашкадую, навет крыві ўласнай. Пайду, пашукаю ў шафе, можа дзе й знайду адну чарачку. Вось маеш газэціну, пачытай, пакуль-што, тут цікўна. (Дае Кукішу газэту, а сам ідзе да шафы і неспакойна аглядаецца на Кукіша, ці той ня сочыць за ім).

Кукіш (разварочвае газэту, паказвае від, што чытае, але як Пупкін адчыніў шафу, зірнуў у той бок і пабачыў там колькі бутэлек і шмат закусак). Аднэй мала.

Пупкін (наліваючы з бутэлькі ў адну чарку) А там на стале ляжыць другая газэта, ты перагледзь яе.

Кукіш. Я кажу: аднэй чаркі мала.

Пупкін. Ня гневайся, браток! Чым хата багата, тым рада. Ледзь-ледзь адну нацадзіў. (Падае яму чарку гарэлкі і кусок хлеба).

Кукіш. Закускі трэба.

Пупкін. Вось, каб ты ведаў, якая бяда: нічога ў хаце няма, толькі хлеба сухога кусок. Ты-ж ведаеш, што я, як сьвяты, хлеб і вада, вада і хлеб… Бо цела, каток, трэба марыць, сушыць, каб дух, як тая кветка, расьцьвітаў, гэтак пышна расьцьвітаў!..

Кукіш. Кілбасу я ў шафе бачыў.

Пупкін. Няўжо-ж? Ня можа быць! (ідзе да шафы і ізноў яё адчыняе). А далібог! Ляжыць! А я яе й ня бачыў. Скуль яна тутака, не разумею (Нясе кілбасу на стол). Але я табе, каток, ня раю шмат есьці, бо пасьля мяса ўсё гэтакія грэшныя мысьлі ў галаву лезуць, аж тфу!

Кукіш (закусваючы). Не зашкодзіць.

Пупкін. А я, вось раз у жыцьці бачыў гэткае здарэньне: зьеў чалавек кілбасы і памёр.

Кукіш. Каб нічога ня еў, хутчэй-бы памёр.

Пупкін. Ну, дык вось цяпер, выпіўшы, закусіўшы, пачнем аб справе. Вось, бачыш, каток, я запісаў гусьценька восем аркушаў паперы — усё аб сабе. Бо-ж сам ведаеш, якое маё жыцьцё! Я, не хвалячыся, скажу, што магу быць прымернікам для маладога пакаленьня.

Кукіш. Мала.

Пупкін. Што? Думаеш, што мала? Няўжо-ж восем аркушаў канцэлярскай паперы мала? Я магу яшчэ напісаць…

Кукіш. Гарэлкі мала.

Пупкін. А!.. Калі ведаеш, браток, ужо далібог апошнія капелькі. Паслаў-бы Марту, каб купіла, але грошай няма, цяпер у мяне такія вялізныя расходы! Я прыгарнуў да сябе адну няшчасную сірацінку, без бацькоў, у цёткі на вёсцы жыла, шкада мне зрабілася бедненькай, хай, думаю, ў мяне жыве. Сам не даем, а добрае дзла зраблю. Я заўсёды так. Дык вось зусім бедна жыву, свабоднага граша ніколі няма.

Кукіш. У шафе шмат стаіць.

Пупкін. Гэта воцат, каток, далібог! Ты-ж воцту піць ня будзеш!

Кукіш. Я п'ю.

Комментарии к книге «Пан міністар», Франтишек Олехнович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства