«Зацюканы апостал»

45661

Описание

У адной звычайнай сям'і, дзе сталым напляваць адзін на аднаго і тым больш на дзяцей, растуць Дачка, даверлівая і добрая, і Сын — чужы ў сваёй сям'і, гарачы, прынцыповы, не па гадах разумны. Сын мае вызначаную мэту, да якой няўхільна ідзе. Ён жадае стаць высокапастаўленым палітыкам, ці, як ён кажа, «цэзарам». Але разумее, што ў такім разе трэба пазбаўляцца ад такіх маральных якасцяў, як спагада, памяркоўнасць, жаль, паблажлівасць да блізкіх…



5 страница из 45
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Мама. Божа мой, божа мой! Яго ж трэба да доктара, да хірурга. (Паспешліва апранаецца.) А тут не дактары, а гангстэры!.. За якую–небудзь драпінку ён здзярэ з цябе месячны заробак. А тут цэлае вуха…

Дачка. Мама! Яго не да хірурга трэба, а да краўца! У яго адарвалі вуха ад шапкі.

Мама аслупянела. Тата рагоча.

Мама. Як ад шапкі?

Дачка. А ты думала — такое вуха, сваё? Не–е, не такі ён дурань, каб падстаўляць пад чужую нагу сваё вуха.

Тата. Малайчына! Ну й малыш!

Мама. Дачушка! Ідзі гані дамоў гэтага паганца.

Тата. Аляксандр Македонскі расце!

Дачка выбегла на двор.

Мама. Чаму ты рады? Што ты падахвочваеш?..

Тата. Я падахвочваю веру ў свае сілы. Упэўненасць! Я хачу, каб вырас дужы, моцны чалавек, здольны выжыць у гэтых дзікіх чалавечых джунглях.

Мама. Гэта неарыгінальна! Гэта ўжо было! Звышчалавек? Юбермэнш? Гэта называюць — фашызм.

Тата. Кінь ты, калі ласка, свае бязглуздыя выпады. Сядзь, я хачу з табой пагаварыць.

Паўза.

Мама не садзіцца. Нават і не думае.

Мама. З пазіцыі сілы?

Доўгі маўклівы паядынак поглядамі.

Тата. Дзеля чаго ты распускаеш сярод знаёмых розныя плёткі пра мяне?

Мама. А канкрэтна — што?

Тата. Нібы я маральна калечу дзяцей, выхоўваю ў іх шкодныя антыгуманныя ідэі. Гэта — раз.

Мама. Гэта не раз. Гэта — два. А што раз?

Тата. Распускаеш плёткі, нібы я завёў… шуры–муры… Пачаў…

Мама. Пачаў? Даўно завёў! Даўно водзіш! I не шуры–муры, а… распуснічаеш. I гэта даўно не сакрэт, даўно ўсе ведаюць. Твае знаёмыя сустрэлі мяне і з радасцю расказалі… А я адказала, што ўсё даўно ведаю, хай не радуюцца. Я сказала, што мы паўгода з табой не жывём як муж з жонкай і думаем разводзіцца. Што тут няпраўда? Мы ж не жывём? Так? (Ледзь не плача.) Не жывём! Паўгода ўжо!

Тата. Не. Гэтак жыць далей нельга.

Мама. Што гэта за жыццё? Вядома, нельга.

Тата. I не будзем.

Мама. I не будзем.

Тата. А як жа будзем?

Мама. Гэтак і будзем. (З пагрозай.) Як–небудзь будзем.

Тата. Як? Як–небудзь?

Мама (крычыць). Я ўжо сказала: мы паўгода не жывём! Будзем суіснаваць! (Са злосцю.) Дзеля дзяцей! Дзеля іх усё!

Тата. Звычайнаму розуму не пад сілу зразумець тваю беспрынцыпнасць. (Крычыць.) Суіснаваць? Я… Я не згодзен! I зноў дробныя скандальчыкі, спрэчкі, так сказаць, лакальныя войны? Не! Не згодзен!

Комментарии к книге «Зацюканы апостал», Андрей Макаёнок

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!