«Зацюканы апостал»

45661

Описание

У адной звычайнай сям'і, дзе сталым напляваць адзін на аднаго і тым больш на дзяцей, растуць Дачка, даверлівая і добрая, і Сын — чужы ў сваёй сям'і, гарачы, прынцыповы, не па гадах разумны. Сын мае вызначаную мэту, да якой няўхільна ідзе. Ён жадае стаць высокапастаўленым палітыкам, ці, як ён кажа, «цэзарам». Але разумее, што ў такім разе трэба пазбаўляцца ад такіх маральных якасцяў, як спагада, памяркоўнасць, жаль, паблажлівасць да блізкіх…



2 страница из 45
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

За апошнія гады мне часта даводзілася ездзіць у камандзіроўкі на чужыя землі. Усё, што я там назіраў — падзеі, факты, людзі, агульная атмасфера жыцця, — запаміналася, адкладвалася ў памяці. Што надоўга, а што і ненадоўга. Ад розных краін аставаліся розныя ўражанні, але гэтью розныя ўражанні складалі ўсё–такі адзіны вобраз жыцця там, у свеце, дзе пануе капітал. Пры ўсёй рознасці і часам экзатычнасці прыватных з’яў праглядалася агульнасць у сутнасці супярэчнасцей.

Усё, што адбываецца ў п’есе, магло здарыцца ў любой капіталістычнай краіне, дзе агіднасць маралі, прыніжэнне асобы, бесперспектыўнасць заўтрашняга дня, жорсткасць і бесчалавечнасць мяшчанскага быту становяцца відавочнымі не толькі тым, хто мае вялікі жыццёвы вопыт, а нават дзецям. Невыпадкова ў цэнтры п’есы — малы.

Для буржуазнага асяроддзя характэрныя дзве рысы, хоць і процілеглыя, але звязаныя дыялектычным адзінствам: псіхічная дэпрэсія на аснове прыніжэння асобы і на гэтай глебе з’яўленне фашысцкай ідэалогіі і культу сілы. Зачараванае кола, у якім чалавек гіне, калі не здолее з яго вырвацца.

I калі я зразумеў гэта, то пераварушыў усё, што назбіралася ў памяці, і выклаў на паперы ў форме п’есы. Калі атрымалася нешта сатырычна–вострае, то заслуга аўтара тут не такая ўжо і вялікая. Жыццё дае столькі фактаў і гатовых сітуацый, што варта толькі добрасумленна запісаць іх — і атрымаецца сатыра. Аб’ектыўна праўдзівы вобраз буржуазнага асяроддзя і ёсць самая злая сатыра. Віна не мая і заслуга не мая. Але не скажу, што мая хата з краю.

Дзея першая Карціна першая

Комментарии к книге «Зацюканы апостал», Андрей Макаёнок

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства