«Зацюканы апостал»

45962

Описание

У адной звычайнай сям'і, дзе сталым напляваць адзін на аднаго і тым больш на дзяцей, растуць Дачка, даверлівая і добрая, і Сын — чужы ў сваёй сям'і, гарачы, прынцыповы, не па гадах разумны. Сын мае вызначаную мэту, да якой няўхільна ідзе. Ён жадае стаць высокапастаўленым палітыкам, ці, як ён кажа, «цэзарам». Але разумее, што ў такім разе трэба пазбаўляцца ад такіх маральных якасцяў, як спагада, памяркоўнасць, жаль, паблажлівасць да блізкіх…



1 страница из 45
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Андрэй МакаёнакЗацюканы апостал Трагікамедыя ў дзвюх дзеях Дзейнічаюць такія асобы:

Тата — звычайны, хатні, такіх многа. Зусім ручны: хто паманіць, да таго і ідзе. Адна вельмі важная дэталь: ён жыве за мяжой. Праўдзівы, як і большасць мужчын.

Мама — таксама жыве за мяжой, гаворыць, можа, і правільна, а што яна думае… Каб яна з’ела тое, што яна думае. Яна хоча, каб усе жылі паводле правілаў хрысціянскай маралі, а сабе дазваляе іншы раз і так… як–небудзь…

Сын — іхні сынок. Ну і паслаў жа ім бог дзіцятка! Не дзіця, а камяк голых нерваў. Гарачлівы. Калючы. Мазгавіты. У нас гэткіх разумнікаў не бывае, а калі дзе і трапіцца, дык пра такога звычайна кажуць: малады, ды ранні. А ў іх вундэркіндам завуць. Але гэты — вундэркінд асобага роду: ён — не матэматык, не музыкант, не шахматыст, не паліглот, а зусім нечакана — вундэркінд–палітык. Пакуль што малавопытны, бо малады: што думае, тое і гаворыць. Вельмі хоча быць з барадой, а яна не расце, і ўсё.

Дачка — яго сястрычка, адзінаўтробны антыпод. Зачараваная брацікам, яна ахвотна падбірае тыя яго якасці, якія ён адкідае прэч, як непатрэбныя: дабрату, шчырую сумленнасць, ласкавасць. Ён лічыць, што яны перашкодзяць яму стаць тым, кім ён хоча стаць, а яна пераконана, што без гэтых якасцей — чалавек непаўнацэнны.

Дзед — старамодны, як і належыць дзядам. Ганарыцца тым, што адпакутаваў за ўсе будучыя пакаленні. Ён — дыялектычная процілегласць свайму ўнуку, і таму не дзіўна, што ў яго стрэчнае жаданне: хоча быць дзіцем, ён з радасцю памяняўся б з унукам і гадамі, і ролямі, і барадой.

Усе дзеючыя асобы ў гэтай п’есе імпартныя, нават палітычны каментатар у тэлевізары — занадта інфармаваны і палітычна падкаваны. Яму здаецца, быццам ён асабіста прымае роды ў чалавецтва, а нам здаецца, што ён вось–вось пакажа і нованароджанага, быццам і нованароджаны ўжо ў ягоных руках, там — пад сталом. Бо чаго ж ён так часта зіркае туды, уніз?

Дарэчы, каментатар можа быць у трох ці больш іпастасях, па прыкладу: бог–айцец, бог–сын, бог — дух святы.

Месца дзеі — недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага. Можа, нават на заваляшчым якім–небудзь востраве ў якім–небудзь акіяне, мелкім, неглыбокім, дзе і вады ўсяго па калена.

Час дзеі — якраз паміж мінуўшчынай і будучыняй. Акурат у свежай баразне паміж імі. Пакуль саха гісторыі не заарала гэтую баразну, паглядзім, падзівімся, што там дзеецца.

Ад аўтара

Комментарии к книге «Зацюканы апостал», Андрей Макаёнок

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства