«Хто смяецца апошнім »

26269

Описание

Камедыя «Хто смяецца апошнім» з’яўляецца адной з лепшых сатырычных п’ес Кандрата Крапівы. Паставіць чалавека на месца, сарваць маску з невуча і пляткара, высмеяць падхалімства, баязлівасць, прыстасаўленства, паказаць якую шкоду грамадству і навуцы прыносяць кар’ерызм і дэмагогія — гэтаму прысвечана камедыя «Хто смяецца апошнім». Не гледзячы на тое, што п’еса Крапівы напісана ў 1939 годзе, у ёй ілжэвучоныя Гарлахвацкія, іх памагатыя Тулягі і Зёлкіны існуюць да гэтага часу, а сюжэт застаецца актуальным і ў нашыя дні.



1 страница из 48
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Кандрат КрапіваХто смяецца апошнім Камедыя ў трох актах Дзеючыя асобы

Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч — дырэктар інстытута геалогіі.

Анна Паўлаўна — яго жонка.

Чарнавус Аляксандр Пятровіч — прафесар.

Туляга Мікіта Сымонавіч — навуковы супрацоўнік.

Левановіч — сакратар парткома.

Вера — малодшы навуковы супрацоўнік.

Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік.

Зіна Зёлкіна — яго жонка, сакратар.

Цёця Каця — прыбіральшчыца.

Нічыпар — дворнік.

Незнаёмая жанчына.

Чалавек у форме НКВД.

Акт першы

Калідор — вестыбюль установы.

Цёця Каця (выходзіць з дзвярэй дырэктаравага кабінета. За ёю Нічыпар). Фу!.. Добра, што ты якраз падышоў, я ж бы адна гэтаму сталу і рады не дала.

Нічыпар. Гэта, брат, стол! Каб некалі мне такі пляц зямлі, то я б гаспадаром быў.

Цёця Каця. Новы поп, дык новае і маленне. У таго дырэктара, бывала, адзін столік, два крэслы і ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакі, а на стале ж мартаплясаў усялякіх панастаўляна — таксама грошай каштуюць.

Нічыпар. А што яму — шкада казённых грошай? Не з свае ж кішэні плаціць.

Цёця Каця. Дзве канапы скураныя, мяккія. I нашто яны? Хіба ён лежачы працаваць думае.

Нічыпар. Далікатнага, мусіць, заводу. Баіцца, каб на цвёрдьга мазалёў не панаседжваць.

Цёця Каця. I вось, скажы ты… Зараз год, як я на гэтым месцы, а не магу ўцяміць, што тут людзі робяць. Такі ж каваль у кузні куе, то знак ёсць, настаўнік дзяцей вучыць, і то знак ёсць, а тут людзі нешта робяць, робяць, і работы гэтай не відаць.

Нічыпар. Кажаш, працуюць і смаку не чуюць.

Цёця Каця. Яны, можа, і чуюць, але я не бачу, які тут смак. Нейкія ўсё каменні, косці перабіраюць, пясок перасыпаюць.

Нічыпар. Гэта яны зямлю вывучаюць.

Цёця Каця. Як гэта зямлю?

Нічыпар. А так, што як паглядзяць на гэтыя косці, дык адразу скажуць, колькі зямлі год і як яна выглядала, калі маладою была.

Цёця Каця. Пляцеш ты абы-што. Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству.

Нічыпар. Запытайся ў Чарнавуса. Ён чалвек дарма што сур'ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Так дакладна раскажа, нібы ён сам быў пры гэтым.

Комментарии к книге «Хто смяецца апошнім », Кандрат Крапіва

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства