«Янук, рыцар Мятлушкі»

2391

Описание

Людміла Рублеўская — беларуская пісьменніца, нарадзілася ў 1965 г. у. Мінску. Пасля сканчэння архітэктурна-будаўнічага тэхнікума вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага на аддзяленні паэзіі, скончыла філфак БДУ. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, прозы, драматычных твораў, твораў для дзяцей, а таксама ў жанры крытыкі і літаратуразнаўства. Драматычныя творы пісьменніцы друкаваліся ў літаратурных выданнях, ставіліся на сцэнах народных і прафесійных тэатраў. Па драматычнай паэме «Апошняя з Алелькавічаў» зняты аднайменны фільм на Беларускім тэлебачанні (1999 г., рэж. Ул. Луцкі). П’еса «Янук, рыцар Мятлушкі» напісана ў 1994 г. Пастаўлена на сцэне Акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (г. Віцебск, рэж. Ул. Баркоўскі, пад назвай «Прыгоды вандроўнага рыцара»). Прэм’ера адбылася ў траўні 2002 г.



4 страница из 9
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Янук хоча ісці далей, але небарака зусім згубіў арыентацыю. Памкнуўся ў адзін бок, у другі. Спрабуе ступіць на купіну, але зноў ледзь не правальваецца ў багну. Тады, спрабуючы захаваць шляхецкую годнасць, звяртаецца да Мятлушкі, якая з добразычлівай і крыху іранічнай усмешкай сочыць за яго дзеяннямі.

Янук. Можа быць, добразычлівая панна падкажа мне, у якім баку знаходзіцца палац Кадука?

Мятлушка. Падкажу, калі пан Янук такі ўпарты…

Янук. Я хачу вызваліць князёўну Даратэю!

Мятлушка. Ну тады пайшлі, я цябе правяду. (Паказвае дарогу). А што, князёўна Даратэя прыгажэйшая за мяне?

Янук (узнёсла). Яна — прыгожая, як сонца! Не, ты, канешне, таксама прыгожая… Толькі… нейкая шэрая.

Мятлушка (з уздыхам). Я — начны матылёк, дух месячнага лесу. Мае колеры спяць. А вось і балота скончылася. Ой, глядзі! Сюды ідуць Начніцы! Яны вартуюць шлях да палаца!

Набліжаюцца Начніцы — прыгожыя дзяўчаты ў цёмна-сініх туніках, густа ўсыпаных зоркамі-блішчынкамі.

Першая Начніца. О рыцар! Хадзі са мною — я зраблю цябе самым багатым у свеце! Я аддам табе сто патаемных скарбаў — ты купіш сэрцы першых прыгажунь і мячы найлепшых вояў! (Перасыпае з рукі ў руку золата.)

Мятлушка (шэпча). Не вер ім, яны хочуць загубіць цябе!

Другая Начніца. Хадзі са мною, рыцар! Я дапамагу табе здабыць славу! У мяне ёсць зачараваныя даспехі і зброя, ты будзеш пераможцам на ўсіх рыцарскіх турнірах!(Паказвае залаты лаўровы вянок.)

Трэцяя Начніца. Са мною! Толькі са мною, рыцар! Ты разумны і адважны, табе павінна належаць улада! Я зраблю цябе каралём вялікай дзяржавы, ты будзеш караць і літаваць, аб’яўляць вайну і заключаць мір. Вялікія дзеянні чакаюць цябе, рыцар! (Працягвае Януку карону.)

Янук. Шаноўныя пані, дазвольце мне прайсці, бо я — верны рыцар панны Даратэі і магу служыць толькі ёй.

Начніцы круцяцца вакол Янука, нашэптваюць сваё: «Улада!», «Слава!», «Багацце!»

(Спрабуе вырвацца з іх кола, нарэшце выхоплівае меч.) Прэч адсюль, морак начны!

Начніцы разлятаюцца.

Мятлушка. Малайчына, Янук! Начніцы служаць Кадуку, бо зло аднолькавае і ўдзень, і ўначы. Але гэта яшчэ не перамога! Сюды набліжаюцца Страхі — слугі Кадука. Мне страшна, Янук!

Янук. Не бойся, Мятлушка, я з табою!

Мятлушка хаваецца за Янука. Падыходзяць Страхі — пачварныя істоты. Яны стараюцца напалохаць Янука, прымусіць яго адступіць.

Страхі (разам).

Мужнасць і вернасцьРастануць, як дым.Страх — не ў начы.Страх — у сэрцы тваім.

Комментарии к книге «Янук, рыцар Мятлушкі», Людмила Ивановна Рублевская

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства