«Ля аднаго вогнішча»

1966

Описание

У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар.



6 страница из 144
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Мудрую думку Пушкіна ўспамінаеш, гартаючы творы паэтаў гэтага сярэдняга пакалення, назіраючы за тым, як выспявалі іх таленты, якімі яны сталі сёння дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў агромністай стваральнай дзейнасці савецкага народа. На іх вачах адбываюцца вялікія сацыяльна-рэвалюцыйныя пераўтварэнні на планеце, іх хвалюе ўсё.

Свет адкрываецца ва ўсёй сваёй складанасці і маральнай глыбіні, выклікаючы пачуццё саўдзелу і суперажывання. Адточваецца аналітычная думка:

Я — камуніст.І не люблю хавацца.Ды я прыйшоў пад Ільічовы сцягНе для таго,             каб глухнуць ад авацый —Каб несці рэвалюцыі працяг.А на шляху да светлых камяніцЯшчэ чакаюць чорнай працы горы…(Г. Бураўкін)

Паэзія, знаходзячыся ў пастаянным пошуку, адкрывае ў народзе новыя духоўныя рэсурсы. Абавязак крытыкі — паказаць ідэйна-мастацкую адметнасць і непаўторнасць кожнага з удзельнікаў гэтага пошуку.

У час працы над гэтымі нарысамі мяне не пакідала думка, што мы мала ведаем сваіх паэтаў, што пра іх варта больш пісаць, прапагандаваць іх творчасць. Аднак, вядома, расказаць пра ўсіх — у адной кнізе — немагчыма. На першы раз мы спыніліся на тых, пра каго ўжо даводзілася, у той ці іншай сувязі, пісаць у перыядычным друку, гаварыць, выступаючы па радыё і тэлебачанні (ёсць у літаратурнага крытыка і такая трыбуна).

Сягоння гэтыя паэты разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры. Так, «сталасць» з’яўляецца найбольш прыдатным агульным паняццем для іх ацэнкі, аднак кожны з іх — на працягу апошніх дваццаці, прыкладна, год — ішоў сваёй дарогай.

Тым не менш іх і сёння можна ўявіць ля аднаго вогнішча, што зырка гарыць, асвятляючы твары сяброў…

Кніга адрасавана шырокаму чытачу — перш за ўсё моладзі. Такая акалічнасць вымагала ад аўтара спыняцца не толькі на адметнасці творчага шляху герояў гэтай кнігі — паэтаў, але і раскрываць змест і значэнне некаторых тэрмінаў і паняццяў: лірычны характар і лірычны герой, тып вобраза і верша, сюжэт, стыль і іншае.

Свет паэта(Аляксей Пысін)

Гэта была, здавалася б, даволі звычайная сустрэча некалькіх пісьменнікаў з мінскімі чытачамі. Асаблівы поспех выпаў на долю Аляксея Пысіна, які літаральна паланіў усіх вершамі з новай кнігі «Ёсць на свеце мой алень», — яна тады, у 1978 годзе, толькі што выйшла з друку.

Ні той час, ні той міг не забыты.Бачу я: на зямную мяжуМой камбат апусціўся забітыІ я побач з камбатам ляжу.Хто там скардзіцца, што ў батальёнеШмат знямелых штыкоў, мала рук?..

Комментарии к книге «Ля аднаго вогнішча», Уладзімір Гніламёдаў

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства