«Муштук і папка»

2192

Описание

Маленькая сага.



6 страница из 50
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Трое памерлі ў маленстве: Марыя, Павел і Міша. З іх, па матчыных расказах, мне больш-менш выразней уяўляўся той наш першы Міша, які памёр найбольшым з траіх, шасцігадовым. Маці даволі часта ўспамінала яго як «такое ж удалае дзіця», нават размовы з ім, прадучы, уголас прыгадвала. Праз два гады пасля яго смерці ад усемагутнай тады шкарлятыны нарадзіўся Міша другі — мой Міша, хочацца сказаць, — якога назвалі так ці таму, каб памяць пра першага была менш балючай, ці таму, каб, згодна з народным павер'ем, хлопец надзейна вырас і жыў шчасліва.

У маім маленстве Ганна, настолькі старэйшая за мяне, здавалася чужою цёткай. Аўдавела да сарака, зямлі было многа, гаспадарка растрэсена, а рабіць няма каму, дзяцей пяцёра, а найстарэйшай шаснаццаць. Падняўся гаспадар, адзіны сын, ды на яго прыйшла ўсяленская «пахаронка»: памёр ад цяжкіх ранаў каля Кёнігсберга. Перажыла траіх дачок, засталася пры апошняй, тым часам і пажыць бы, але ж старасць. Пад канец і аглухла зусім, і ледзь хадзіла, і ўсе мае намаганні дапамагчы сталічнай медыцынай не дзейнічалі.

Апошні раз — хто ж калі ведае, што апошні? — я гасцяваў у іх вялікім, раскіданым па ўзгорках ды ярах, цёпла і сумна з маленства знаёмым Палужжы ўлетку семдзесят другога. Пасядзелі на сонейку, ужо не на траве, а на табурэтках над травою, пагаманілі сяк-так. Пастарэлы, атаўсцелы гараджанін і забітая нягодамі, зусім нямоглая вясковая бабуля. Адно запомнілася найлепш — як яна махнула высахлай ад старасці рукой і сказала з нейчай, пачутай, а то і са сваёй ужо, самой зразумелай філасофіяй згоды:

— Ат, ці кошык бульбы больш з'ясі, ці кошык менш — усё адно!..

Я не ведаў і ведаць не мог, што гэта ў нас была апошняя сустрэча, але зноў жа як быццам штосьці прадчуваў, бо развіталіся мы не так сабе, а нібы надоўга — урачыста неяк, абняўшыся. А потым, вярнуўшыся з падарожжа па Енісеі, пачуўшы, што Ганны няма, я быў за тое наша развітанне ўпотай, спакойна рады, як за нейкі незвычайны абавязак, належна выкананы абрад — нібы апошняя споведзь ды прычасць.

«Рамачкі» больш не было — я заставаўся адзін з усёй бацькоўскай сям'і.

Комментарии к книге «Муштук і папка», Янка Брыль

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства