«Муштук і папка»

2192

Описание

Маленькая сага.



5 страница из 50
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Толькі праз сем месяцаў пасля гэтай публікацыі я буду трымаць на далоні той лімоннага колеру касцяны муштучок, які пад зямлёй, сярод астанкаў жахлівай брацкай магілы праляжаў больш за палавіну стагоддзя. Буду чытаць-перачытваць на ім старанна, далікатна, нават з прэтэнзіяй на арнамент выскрабеныя прозвішча (і маё!), дзве літары ініцыялаў, што так хвалююча, горка, імем брата і бацькі, расшыфроўваюцца ў маёй свядомасці, і дату — дзень, месяц, год, — якая пасля агледзін муштука яшчэ блізу месяц будзе для мяне няпростай загадкай…

Тры невялікія абзацы — столькі я змог напісаць у блакноце пасля таго званка. Аднак і тады, у такім хваляванні, з'явілася думка, нават і прыкрая, — «пра нашу гэтую прафесійнасць»… Ледзь не адразу падумалася, што напішу пра знойдзены муштук, нават слова гэтае вынесу ў загаловак. І гэта, скажам у апраўданне сабе, відаць, зусім натуральна. Калі думаць пра службу словам.

Натуральна яшчэ і таму, што і ў той дзень, і пасля ды пасля да мяне ўсё ішлі ды ішлі сямейныя ўспаміны…

ТАКАЯ РАМАЧКА

Сага — ісландскі старадаўні празаічны сказ, аповесць. Слова, можа, і завысокае для нас, нашай вяскова-гарадской ды нізавой сям'і. Зрэшты, калі ў англійскага класіка «Сага пра Фарсайтаў» — твор высока арыстакратычны, дык «Сага роду» ў майго польскага сябра Рыся Дабравольскага — рабоча-сялянская, аднак і яна расказана з належнай годнасцю ды правам. Ёсць і ў мяне ўпэўненасць, якая паўтараецца сяды-тады, што кожная чалавечая сям'я мае права на сагу, як і кожны з людзей на напісанне ўспамінаў. У кожнага яны ёсць, кожны перабірае іх у памяці, з выпадку якога, а то і так сабе. Асабліва пад старасць. А калі яшчэ і выпадак, прычына, дык успаміны самі пачынаюць жывей выядрывацца ў душы, як зоркі ў небе мінулага, збірацца, складацца ў яшчэ адну сямейную сагу.

У мяне ёсць выпадак, прычына… Аднак я сваю сагу за многа гадоў растрос па аповесцях, апавяданнях і запісах і цяпер магу яе толькі дапаўняць.

І дай мне Бог справіцца з гэтым як след, з накірававасцю ў галоўнае, з двума замежнымі братамі, а перш за ўсё — з нашым бедным Валодзем у цэнтры.

…Да лета семдзесят другога года мы з Ганнай заставаліся ўдваіх з усёй нашай дзесяткі Антосевых ды Настуліных дзяцей; сястры было семдзесят восем, мне пяцьдзесят пяць, найстарэйшая і найменшы, такая «рамачка» для астатніх васьмі.

Комментарии к книге «Муштук і папка», Янка Брыль

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства