«Муштук і папка»

2192

Описание

Маленькая сага.



2 страница из 50
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

У маім Загоры з франтоў не вярнулася трыццаць чалавек. У старэйшай сястры загінуў адзіны сын. Аднак такой паперкі мне ўбачыць не прыйшлося. Ніхто не паказаў, а сам жа не будзеш прасіць. Нават у сястры не змог.

А тут я трымаў яе ў руках і праз тры дзесяткі гадоў бачыў і таго, хто не вярнуўся, і тую, што плакала да апошняга дня. Мне стала сцішна, уявіўшы, як ён, гэты шматок казённай паперы, быў прачытаны найбліжэйшымі першы раз…

Значна раней за тую ціхую гутарку ў бальніцы я таксама ўпершыню, і толькі яе адзіную, убачыў іншую «пахаронку» — даведку пра пасмяротную рэабілітацыю. Калі дакладней, дык копію з яе, прысланую мне братавай.

На танна-жаўтлявым лістку не вельмі спраўна было надрукавана, што ваенны трыбунал кіеўскай ваеннай акругі 8 студзеня 1957 года пераглядзеў справу па абвінавачанні майго брата і вырашыў, што «постановление Тройки (так яно там — з вялікай літары!) при Киевском Облуправлении НКВД УССР от 28-го сентября 1938 года в отношении Бриля Владимира Антоновича отменено (тут і далей падкрэслена машыністкай) и дело о нем производством прекращено за отсутствием состава преступления». Гэта ўжо не падкрэслена.

«Ён быў, сынок мой, гарачы і горды…»

А ўжо не з матчыных слоў, а з братавага пісьма памятаю такое.

Вясной трыццатага года па нашых мясцінах прайшоў вялікі градабой, і мы пра гэтую бяду напісалі братам за мяжу. Бо іх жа там было ў нас два. Уладзімір і Ігнат. Выразна помніцца, як адказаў нам Валодзя, — тыя словы з яго пісьма, што тады не здаваліся мне, дый старэйшым у нашай сям'і, небяспечнай неасцярожнасцю:

«Вы пишете, что у вас побил град. А кто у нас побил — черт его знает».

І гэта, відаць, пра «год вялікага пералому», а то ўжо і пра набліжэнне смяротнага голаду на хлебароднай Украіне?..

Нядаўна я прачытаў у газеце такое выказванне:

«Усе асобы, якія абвінавачваліся ў шпіянажы, асуджаліся толькі ваенным трыбуналам. У адпаведнасці з законам перагляд гэтых спраў, а іх была пераважвая большасць, аказаўся ў кампетэнцыі галоўнай ваеннай пракуратуры».

Асуджанага «тройкай» рэабілітаваў ваенны трыбунал. Значыцца, і тут хвароба часу — шпіёнаманія. Не абмінула гэта, як віна, і Валодзю.

А Надзя казала, што яго судзілі — так гаварылася ў саўгасе, пакуль яе з малымі адтуль не выгналі, — як «разоблаченного сына польского помещика»…

Комментарии к книге «Муштук і папка», Янка Брыль

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства