«Казкi (на белорусском языке)»

13578


1 страница из 254
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
КРЭСIВА

Iшоў салдат па дарозе: раз-два! раз-два! Ранец за спiной, шабля пры боку. Ён iшоў дадому з вайны. I нечакана сустрэлася з iм ведзьма. Ведзьма была старая i брыдкая. Нiжняя губа яе адвiсла да самых грудзей.

— Прывiтанне, службака! — сказала ведзьма. — У цябе такая славутая шабля i вялiкi ранец! Ты — бравы салдат! Толькi як нi круцi, а кiшэнi твае пустыя. Калi хочаш, дык грошай у цябе будзе навалам.

— Дзякуй табе, старэча. Грошы толькi дурням не трэба, — сказаў салдат i адтапырыў свае кiшэнi.

— Гэ, не, — сказала ведзьма, — пачакай крыху! Ты бачыш вунь тое вялiкае дрэва — яно ўнутры пустое. Ты ўзлезь на яго, там убачыш дупло. Залезь у яго i апускайся ў самы нiз. А я абкручу цябе вяроўкай вакол пояса i выцягну назад, як толькi ты ўсклiкнеш.

— А навошта мне лезцi ў тое дупло? — спытаў салдат.

— Грошы там, — сказала ведзьма. — Дрэва гэта незвычайнае. Калi апусцiшся на самы нiз, дык убачыш вялiзны падземны ход. Там зусiм светла — i ўдзень i ўночы зiхацяць сотнi лямпачак. Пойдзеш па тым падзямеллi напрасткi. А дойдзеш да канца, там адразу ўбачыш перад сабою трое дзвярэй. У кожных дзвярах ключ тырчыць. Крутнi яго, i дзверы адчыняцца. У першым пакоi стаiць вялiкi куфар. На куфры сядзiць сабака. Вочы ў гэтага сабакi, нiбы два сподачкi. Толькi ты не палохайся. Я дам табе свой блакiтны фартух у клетачку. Ты рассцялi яго на падлозе i смела хапай сабаку. Як толькi схопiш — адразу садзi на мой фартух, а потым адчыняй куфар i бяры сабе грошай колькi захочаш. Але ў гэтым куфры толькi медныя грошы. А калi ты срэбра захочаш — заходзь у суседнi пакой. I там стаiць куфар. I на тым куфры сядзiць сабака. Вочы ў яго, нiбы колы ў вадзянога млына. Толькi ты не губляйся — хапай яго i садзi на фартух, а потым набiрай сабе срэбра. Ну, а калi табе там золата захочацца, то заходзь у трэцi пакой. Пасярод трэцяга пакоя стаiць куфар, якi з коптурам напоўнены золатам. Куфар гэты вартуе самы вялiкi сабака. Зможаш ты пасадзiць яго на мой фартух — тваё шчасце, не закране цябе сабака. Бяры тады золата, колькi твая душа захоча!

— Цудоўна, — сказаў салдат. — Але ж якую плату возьмеш ты з мяне за гэта, старая ведзьма? Пэўна ж, табе нешта ад мяне патрэбна.

— Нiводнае капеечкi тваёй не вазьму! — сказала ведзьма. — Толькi прынясi ты мне старое крэсiва, якое забылася там мая бабуля, калi лазiла туды апошнi раз.

— Добра, абкручвай мяне вяроўкай! — сказаў салдат.

Комментарии к книге «Казкi (на белорусском языке)», Ганс Христиан Андерсен

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства