«Падстаўка»

3566

Описание

У аповесці «Падстаўка», якая дала назву зборніку, маёр Хрытанькоў не задавальняецца выкрыццём групы грабежнікаў, ён хоча зразумець, што прывяло нармальных падлеткаў на лаву падсудных. Галоўны дзейны персанаж аповесці «Двайная бухгалтэрыя» оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Протчанка стаў ахвярай паклёпнікаў: раскрываючы прычыну гібелі маладой жанчыны, ён разварушыў злачынны мурашнік. ЗМЕСТ: ПАДСТАЎКА ДВАЙНАЯ БУХГАЛТЭРЫЯ Мастак Ю. В. Пучынскі



3 страница из 237
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Вежыка бянтэжыць адзін вельмі сур’ёзны факт: у тую ноч, калі абрабавалі Палыкавіцкі сельмаг, на шашы непадалёк ад вёскі загінуў механік мясцовага калгаса. Эксперты палічылі, што ён на крутым павароце не ўтрымаў матацыкл і выляцеў у кювет, дзе, як на тое, ляжала куча сабранага з палёў камення. Вежык не аспрэчваў гэты вывад і разам з тым дапускаў, што матацыкліста маглі збіць грабежнікі. Вядома, можна сказаць, што, не маючы ў руках нічога істотнага, капітан хапаецца за ўяўную саломінку. Ды калі разабрацца, у яго версіі нешта ёсць. Аўтамабіль уначы запамінаецца, асабліва чалавеку, звязанаму з тэхнікай. Грабежнікі маглі дапяць, што матацыкліст, пачуўшы пра кражу ў магазіне, напэўна, успомніць начную машыну, і, абганяючы, наўмысна зачапілі яго. Тады абодва выпадкі не звязалі ў адно, меркаванне ў Вежыка ўзнікла пазней. Разумею, яно даволі смелае. Аднак і я таксама з недаверам стаўлюся да падобных супадзенняў.

Прыняўшы думку Сяргея Апанасавіча, пайду далей за яго. Тут мне і спатрэбіцца набытая ў кнігарні геаграфічная карта. На ёй я пазначыў вёскі і пасёлкі, дзе былі абрабаваныя і дзе былі спробы абрабаваць магазіны. Есць у гэтых крадзяжах агульныя прыкметы: адбываліся яны пасля завозу каштоўных тавараў; магазіны знаходзяцца пры асфальтаванай дарозе. Апошняе, калі добра паваражыць над картай, можа нешта даць. Напрыклад, нейкае месца, якое будзе звязана самымі кароткімі прамымі з гэтымі сельмагамі.

Палыкавічы, Зароўцы, Дабрэйка, Бабінічы, Заходы, Ляды, Грабяні… Сем вёсак на стыку трох абласцей. І прынамсі з двух пунктаў можна правесці да іх патрэбныя мне стрэлкі. З гэтых пунктаў і пачну працу — пашлю запытанні, ці не было ў дні крадзяжу там або паблізу ўгонаў аўтамашын, якіх-небудзь іншых транспартных здарэнняў? А сам тым часам з’езджу ў Палыкавічы, у якіх адбыўся апошні з гэтых крадзяжоў.

2

Аўтобус спыніўся на плошчы перад будынкам сельсавета. Пасажыраў у канец маршруту прыехала мала. Раніцай людзі больш у горад едуць. Сярод маіх спадарожнікаў чужых, здаецца, двое — адзін адразу накіраваўся ў калгасную кантору, якая знаходзіцца ў супрацьлеглым боку плошчы; другі зайшоў на пошту, мяркуючы па сумцы, ён сувязіст.

Да гэтых прыезджых мне справы няма, іх я адзначаю па прывычцы. Ніколі не ведаеш загадзя, што і калі табе спатрэбіцца. Але, адзначыўшы, раптам лаўлю сябе на асацыяцыі…

Комментарии к книге «Падстаўка», Владимир Николаевич Шитик

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!